Ці існавала мора Герадота ў Беларусі на самай справе? Ігар Гайкевіч, вядомы пад псеўданімам Дзед Янкель, на партале VIDEOBEL.BY распавёў пра гісторыю загадкавага воднага масіву, які, паводле старажытных крыніц, знаходзіўся на тэрыторыі Палесся.

Палескія каменныя дзяўчаты. Містычнае паданне Палесся

Дзе жыве палескі прыгажун? Унікальныя коні беларускага Палесся

У якім беларускім горадзе стаіць помнік уюну?

Свой аповед блогер пачаў з легенды пра шведскага караля Карла XII. Нібыта той падняўся на вежу пінскага кляштара і, убачыўшы бясконцае Палескае мора, пад уражаннем ад гэтага напісаў на муры лацінскі выраз Non plus ultra - "Далей некуды" (у сэнсе "край свету").

"Герадот яшчэ ў V ст. да нашай эры апісваў вялізны водны масіў, які знаходзіўся на тырыторыі сучаснага Палесся. Таксама ў некаторых крыніцах згадваецца "мора сарматаў", ці "балота сарматаў". Персідскі цар Дарый I, які хадзіў у паход на землі сарматаў, таксама сутыкаўся з гэтым морам", - распавёў Ігар Гайкевіч. Разам з тым звесткі пра так званае мора Герадота можна знайсці і ў працах больш сучасных аўтараў, такіх як Юзаф Крашэўскі і Адам Кіркор, а таксама на мапах Джакама Гастальдзі і Герарда Меркатара.

Ад маштабных гістарычных фактаў - да больш лакальных. Існуе легенда пра паходжанне назвы палескай вёскі Букча. Ёсць меркаванне, быццам тапонім утвораны ад слова "бухта". Нібы раней там было вялізнае возера і вёска ўзнікла на месцы бухты. Яшчэ кажуць, што бывалі выпадкі, калі ў полі каля вёскі знаходзілі вялізныя якары.

Мора Герадота - гэта метафарычная назва палескіх балот, звязаная са згадкамі старажытнагрэчаскага гісторыка Герадота. На месцы цяперашняга Палесся сапраўды было мора, доказам чаго служаць залежы калійнай солі і вапняку, але тое было мільёны гадоў таму.-0-

* Яшчэ больш цікавых відэа любімых блогераў глядзіце на партале VIDEOBEL.BY.

Читать у источника →