Яе заклалі ў Тыдзень бацькоўскай любові. У добрай справе прынялі ўдзел прадстаўнікі Капыльскай РА РГА «Белая Русь», у тым ліку члены пярвічнай арганізацыі Капыльскага сельвыканкама, а таксама шматдзетная сям’я Дрэмавых, работнікі Скабінскага клуба-бібліятэкі і прадстаўнікі ААТ «Скабін».
Рэальная дапамога У аг. Мажа прайшло выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Цэнтральная тэма сустрэчы – арганізацыя працаўладкавання асоб розных катэгорый. Размова атрымалася прадметнай, а выязны фармат да таго ж дазволіў абмеркаваць сітуацыю на месцы – з улікам асаблівасцей канкрэтнага населенага пункта.
Аўталаўка праедзе! Жыхары вёскі Вялешына актыўна ўключыліся ў суботнік. Галоўнай задачай стала прыбраць параснік акацыі, які перашкаджаў руху аўталаўкі на ўездзе ў населены пункт. Значную дапамогу ў выкананні работ аказала мясцовая гаспадарка – ААТ «Скабін».
Ад віншаванняў – да спраў У пярвічнай арганізацыі Капыльскага сельвыканкама РА РГА «Беларускі саюз жанчын» прайшло пасяджэнне, прысвечанае Дню маці. Сабраліся, каб пагаварыць пра самае галоўнае – пра жанчыну, пра цяпло, якое яна дорыць, пра сям’ю. Але не толькі віншаваннямі быў напоўнены дзень. Удзельніцы абмеркавалі план работы на бягучы перыяд: якія справы чакаюць наперадзе, якія ініцыятывы варта падтрымаць, як зрабіць так, каб клопат пра жанчын і сем’і быў дзейсным.
