На грамадзянскіх могілках у в. Красіна да добрай справы далучыліся мясцовыя жыхары, а ў аг. Быстрыца працавалі сацыяльныя работнікі. Вучні мясцовай школы ўпарадкавалі памятныя месцы . У в. Блеўчыцы да ўборкі таксама далучыліся сацыяльныя работнікі. Працоўны дэсант з мётламі, граблямі і іншым інвентаром зграбаў сухое лісце і зносіў галлё. Работа ішла дружна, і агульнымі намаганнямі ўдалося зрабіць родныя мясціны больш чыстымі.

З павагай да маці У в. Лешня прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню маці. Гледачы атрымалі шмат станоўчых эмоцый ад выступлення артыстаў аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Капыльскага РЦК. Свята завяршылася праграмай «У рытме танца».

Першы дакумент – у Дзень бацькі У Дзень бацькі сям’я першынца з в. Лешня атрымала пасведчанне аб нараджэнні. Дакумент уручылі ў вокладцы з дзяржаўнай сімволікай. Адміністрацыя сельвыканкама віншуе бацькоў і жадае малышу моцнага здароўя і шчаслівага дзяцінства!

Адказы на пытанні У Ляшнянскім клубе-бібліятэцы адбыўся сход грамадзян. Кожны прысутны мог задаць хвалюючае пытанне і атрымаць патрэбную і карысную інфармацыю.

Читать у источника →