Гэта быў сапраўдны кар’ерны марафон, дзе сустрэліся тыя, хто шукае крутых спецыялістаў, і тыя, хто гатовы пакараць IT і інжынерны свет!

Студэнты задавалі пытанні, пакідалі рэзюмэ і дамаўляліся аб стажыроўках без лішніх фармальнасцей. А ў актавай зале прайшлі прэзентацыі ад флагманаў індустрыі. Свае дзверы для выпускнікоў і студэнтаў БрДТУ адкрылі:

-  ТАА «Т-Фінтэх распрацоўка»

- Філіял «Энергатэлекам» Брэсцкага РУП «Брэстэнерга»

- ТДА «ЮКОЛА-ІНФА-Брэст»

-  ТАА «Савушкін прадукт»

- ТАА «Навукова-вытворчая фірма «ТриС»

- ААТ «Цветатрон»

- ТАА «Энкор студзiо»

і  іншыя перспектыўныя кампаніі рэгіёну!

Вялікі дзякуй кампаніям за тое, што выбіраеце нашых студэнтаў, і ўсім студэнтам за неверагодную актыўнасць!

Сообщение Job FAIR 2026 прайшоў у БрДТУ появились сначала на Zarya .

Читать у источника →