Урад пільна сочыць, каб, напрыклад, той самы знакаміты набор для баршча быў не толькі больш якасны, але і таннейшы.
Па прадукты – да нас У Беларусі прадукты натуральныя, смачныя. Тыя ж прыбалты з задавальненнем едуць да нас іх набываць. Наш Прэзідэнт увёў бязвіз для многіх краін. Але вось незадача: урады тых жа прыбалтаў ставяць кійкі ў колы, каб было для іх насельніцтва як мага больш перашкод на шляху ў Беларусь: створаны чарапахавыя мытні, пастаянна зачыняюцца пункты пропуску...
Не сакрэт: пагроза харчовага крызісу – адна з прычын глабальнай нестабільнасці ў свеце. Само нарастанне праблем у сферы харчовай бяспекі – лагічны адказ на тыя працэсы, якія разгортваюцца ў сусветнай эканоміцы і палітыцы. Брыдка і агідна, што ў свеце робіцца ўсё, каб адыёзная палітыка пастаянна абганяла эканоміку! Праблемы харчовай бяспекі цалкам адарваны ад рэальнасці сусветнага развіцця. Нельга не сказаць і пра збоі ў ланцужках паставак, павышэнне цэн, зніжэнне даходаў, умацаванне сацыяльнай няроўнасці, абмежаванне, наогул, самога права на харчаванне – для бедных і абяздоленых. Нягледзячы на адносныя намаганні структур ААН, якая сама ўжо стала не аб’яднальнай, а раз’яднальнай, адэкватныя рашэнні так і не былі знойдзены. Засуха ў многіх рэгіёнах, наступствы пандэміі, нестабільнасць паставак угнаенняў і энерганосьбітаў садзейнічаюць росту вытворчых выдаткаў. У той жа час у працэсе трансфармацыі светаўладкавання абвастрыліся складаныя геапалітычныя канфлікты, у межах якіх ідзе барацьба не толькі за кантроль над тэрыторыямі, але і над перамяшчэннем або магчымасцю выбудоўваць сеткі камунікацый у сваіх інтарэсах – праз палітычныя межы. Гэтыя канфлікты, разам са зменамі клімату, у сярэднетэрміновай перспектыве пачалі ўмацоўваць харчовую нестабільнасць.
Глабальны голад і абвастрэнне канкурэнцыі У СМІ сёння ўсё часцей з’яўляюцца публікацыі пра глабальны голад і абвастрэнне канкурэнцыі на сусветных рынках як наступствах геапалітычных канфліктаў. Даходзіць да дзікунства: намаганні «гнілога» псеўдадэмакратычнага Захаду накіраваны не на вырашэнне стрыжнявых праблем, а на дэстабілізацыю адносін паміж Расіяй і Кітаем, перашкоду планам Беларусі і Расіі па дыверсіфікацыі ланцужкоў паставак харчавання, паставак беларускіх калійных угнаенняў на сусветныя рынкі. Скажу больш: новы буйны эканамічны і сацыяльна-палітычны крызіс (напрыклад, паглыбленне афганскай праблемы або эскалацыя бліжнеўсходняга канфлікту) можа прывесці да дадатковых хваляў міграцыі, якія здольны закрануць не толькі краіны, але і дэстабілізаваць цэлыя рэгіёны. Відавочна: санкцыйнае павуцінне ўсё больш зацягвае вузлы на праблемах харчовай бяспекі. Больш за тое, акрамя заблытанай палітычнай карты свету сфарміравана санкцыйная – Іран, Венесуэла, М’янма, Сірыя, КНДР, Куба, Беларусь, Расія. У выніку практычна трэцяя частка свету знаходзіцца пад санкцыямі, якія на самай справе з’яўляюцца аднабаковымі абмежавальнымі, тупымі ды адыёзнымі, мерамі.
Беларусь жа са свайго боку ніколі не ідзе шляхам голай крытыкі і пустазвонна-папулісцкай дэкларацыі рашэнняў. Вядома ж, мы не маем ілюзій наконт магчымасці запуску поўнамаштабнага дыялогу з учарашнімі псеўдасябрамі, накіраванага на забеспячэнне харчовай бяспекі на глабальным узроўні, аднак гэта ўсё ж неблагі фундамент для пачатку размовы.
Супрацоўніцтва Беларусі з Афрыкай і Кітаем Адзначым, што дынамічнае развіццё беларуска-афрыканскага супрацоўніцтва заснавана на ўзаемапаважлівым дыялогу і гатоўнасці ўлічваць нацыянальныя прыярытэты партнёраў. Для Беларусі і Афрыкі гэта вельмі важна. Многія афрыканскія лідары дэманструюць гатоўнасць праводзіць самастойную палітыку, без Еўропы і ЗША, з апорай на ўласныя інтарэсы. Не сакрэт: за найбольш шчыльназаселенымі рэгіёнамі планеты ў многім будучае. Гэтыя рэгіёны павінны плённа развівацца, каб забяспечваць пастаянны рост сусветнай эканомікі.
У Беларусі ёсць высакаякасная прадукцыя, ёсць відавочныя кампетэнцыі ў сферы высокатэхналагічнай вытворчасці прадуктаў. Не адкрыю Афрыку, калі скажу: менавіта харчовыя праблемы з’яўляюцца асноватворнымі прычынамі многіх канфліктаў на кантыненце. Само ўзаемадзеянне з афрыканскімі партнёрамі ў сферы забеспячэння харчовай бяспекі адкрывае для Беларусі вялікія перспектывы.
У бліжэйшым будучым Беларусі неабходна выканаць шэраг праграмных задач АПК, нарыхтоўваць якасны зернефураж для жывёлагадоўлі з улікам патрабаванняў рацыёнаў, якія забяспечваюць высокі ўзровень прадукцыйнасці малака і мяса. Тыя ж дзеці ды і дарослыя ў Кітаі вельмі палюбілі беларускі ласунак – марожанае. Наш Прэзідэнт узняў вельмі важную тэму пашырэння пасеваў сланечніка, бо на дадзены момант мы імпартуем значныя аб’ёмы алею.
Не будзем забываць, што харчовая бяспека з’яўляецца і макраэканамічнай праблемай, паколькі звязана з эфектыўнасцю вытворчасці, узроўнем і дыферэнцыяцыяй даходаў, станам рыначнай інфраструктуры. Сфармулюем інакш: калі ў развітых краінах Захаду, ЗША нават стануць есці менш, у трэцім свеце ежы ад гэтага не стане болей: сённяшняя сітуацыя з голадам – следства і недастатковай пакупніцкай здольнасці, а не толькі недахопу ежы ў свеце. Мы павінны ўлічваць: дасягненне і захаванне харчовай бяспекі звязана не толькі з колькасцю літраў і кілаграмаў, што пастаўляюцца на знешнія і ўнутраныя рынкі, але і з комплексам мер, якія забяспечваюць макраэканамічную стабільнасць у краіне, уключаючы стварэнне ўмоў для росту даходаў, забеспячэнне эфектыўнай занятасці ў вёсках і аграгарадках.
Капыльшчына – край перадавы і ўраджайны Асаблівых поспехаў Капыльшчыне ўдаецца традыцыйна дасягаць у сельскай гаспадарцы. Наш раён сам запаўняе свае стабфонды. Сёння Капыльскі раён – у многім «рапсавы», ён з’яўляецца і лідарам па вырошчванні буракоў у Сінявокай. Стабільнасць эканомікі і сацыяльнай сферы – вось што ў прыярытэце кіраўніцтва раёна. Капылянам удаецца дасягнуць у гэтых сферах годных вынікаў, якімі ганарымся, бо поспех любога рэгіёна вызначаецца ўзроўнем даходаў жыхароў: наколькі поўна задавальняюцца патрэбы ў таварах і паслугах, падтрымліваюцца ўмовы камфортнага жыцця.
Прэзідэнт Беларусі паставіў задачу актыўна развіваць праграму «Адзін раён – адзін праект». І таму заканамерна, што на Капыльшчыне рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты ў межах гэтай праграмы. Распачата рэканструкцыя сырасховішча з прыбудовай камеры паспявання элітных сыроў на Капыльскім філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». У межах ініцыятывы ТАА «Вестаграсэрвіс» працуе над рэалізацыяй праекта па будаўніцтве цэха, набыцці і ўстаноўцы тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці дэталяў і камплектуючых для даільных установак. ААТ «Піянер-Агра» занята рэалізацыяй праекта па ўзвядзенні малочна-таварнага комплексу. Для далейшага лічбавага развіцця працягваецца дзейнасць па стварэнні валаконна-аптычнай інфраструктуры спажыўцам.
Падчас уборачнай кампаніі 2026 года аграрыі Капыльшчыны дасягнулі высокіх вынікаў, намалаціўшы звыш 200 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур (з улікам зімовага рапсу). Наш раён традыцыйна пацвердзіў свой статус аднаго з лідараў сталічнай вобласці – таксама перадавой сярод іншых пяці абласцей Сінявокай – па вытворчасці сельгаспрадукцыі. Першым у раёне завяршыла ўборку збожжавых культур ААТ «Капыльскае», паказаўшы на асобных плошчах ура-джайнасць звыш 62 ц/га, а рапсу – 49,4 ц/га. Дзякуючы прафесіяналізму камбайнераў і вадзіцеляў (сярод якіх вызначыліся шматлікія двухтысячнікі і трохтысячнікі), асноўны этап гарачай пары быў завершаны ў аптымальныя тэрміны. Раённыя «Дажынкі-2026» прайшлі на базе ААТ «Праснакі», дзе адбылося ўрачыстае ўшанаванне лепшых працаўнікоў і калектываў капыльскай зямлі. Раён у 2026 годзе быў адзначаны Саветам Рэспублікі як адзін з лепшых у Беларусі па арганізацыі закупак лішкаў плодаагародніннай прадукцыі і восеньскага ўраджаю ў насельніцтва.
Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК
