Таму сёння прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова, што знаходзіцца ў Глуску па вуліцы Жыжкевіча.

Вось якія даныя пра яго размешчаны на сайце Бабруйскай епархіі. Першыя ўпамінанні пра яго адносяцца да XVI стагоддзя (згодна з граматай князя Канстанціна Палубінскага ад 15 сакавіка 1628 года “Аб будаўніцтве храма праваслаўнага”). Праз некаторы час, з прыходам уніі, каб захаваць веру сваіх продкаў, праваслаўныя прыхаджане звярнуліся да князя Канстанціна Палубінскага і адстаялі храм і сваё права на свабоднае вераспавяданне. Зыходзячы з Дадатка да “Мінскіх епархіяльных ведамасцяў” за 1879 год храм застаўся праваслаўным. У 1865 годзе на месцы ранейшай драўлянай царквы пабудавалі новую, каменную, і асвяцілі ў гонар Святога Богаяўлення.

Пасля рэвалюцыі 1917 года архіўных дакументаў пра Богаяўленскі храм амаль не захавалася. Вядома, што ў 1937 годзе яго будынак перадалі пад клуб. У 1941 годзе фашысцкія захопнікі зрабілі з яго канюшню, аднак мясцовыя жыхары звярнуліся да каменданта Глуска, каб ім вярнулі храм, і просьба гэта была выканана.

Богаяўленскі храм заставаўся дзеючым і пасля вайны, закрылі яго ў пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя. Будынак перадавалі то пад магазін, то пад кінатэатр, а пасля на яго падмурку і рэштках царкоўных сцен пабудавалі рэстаран, ён працаваў да 2015 года.

У кастрычніку 2016-га будынак быў перададзены Бабруйскай епархіі для адраджэння храма. Першы малебен быў адслужаны літаральна праз некалькі дзён, 4 лістапада 2016 года. З таго часу вось ужо дзесяць гадоў тут размяшчаецца прыход Раства Хрыстова на чале з настаяцелем протаіерэем Мікалаем Глазам.

У нядзелю, 1 лістапада, тут будзе адслужаны святочны малебен з нагоды 10-годдзя адраджэння храма. Чакаецца, што збярэцца нямала народу, каб раздзяліць гэтую радасць.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Сообщение Кожная пятніца — роднае, сваё. Прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова ў Глуску появились сначала на glusk.by .

Читать у источника →