У прыватнасці, у суботніках прынялі ўдзел супрацоўнікі школы, ААТ «Прагрэс 2010», прадстаўнікі сацыяльнай сферы.

Новыя падыходы да домаўладанняў Асаблівую ўвагу ў сельсавеце надаюць вырашэнню пытанняў, звязаных са старымі дамамі. У в. Кудзінавічы і аг. Пацейкі ў полі зроку апынуліся пяць такіх домаўладанняў. Абвешчаны тэндар на правядзенне зносу непрыдатных для пражывання будынкаў.

«Прагрэс 2010» – актыўны ўдзельнік працэсу абнаўлення Мясцовае сельгаспрадпрыемства працягвае актыўную дзейнасць па добраўпарадкаванні і абнаўленні інфраструктуры. У вёсках Кудзінавічы, Жавулкі і Душава былі знесены два ведамасныя жылыя дамы і два вытворчыя будынкі, якія не выкарыстоўваліся.

Крок да экалогіі Важным крокам да паляпшэння экалагічнай сітуацыі стала рэалізацыя сумеснага праекта з ЖКГ па забеспячэнні індывідуальнымі кантэйнерамі для збору смецця ў в. Душава і аг. Пацейкі. Ужо заключаны неабходныя дагаворы, зацверджаны схема і графік вывазу смецця.

Читать у источника →