У народных традыцыях беларусаў заўсёды пераплятаюцца вера, хрысціянства і паганства. Блогер Ігар Гайкевіч, вядомы пад псеўданімам Дзед Янкель, на партале VIDEOBEL.BY распавядае пра загадкавых каменных дзяўчат Палесся і народныя гісторыі, звязаныя з імі.
Душевный, мотивирующий, полезный. Контент любимых белорусских блогеров теперь на VIDEOBEL
"Набліжалася навальніца. Маці гукала сваю дачку. Але ўжо было позна. Дзяўчынка ператварылася ў камень", - так пачаў сваю таямнічую гісторыю Дзед Янкель. Блогер расказаў, што калісьці яго бабуля распавяла яму жудаснае паданне пра маці з дачкой, якія працавалі ў полі. Нечакана надышла чорная хмара, пачыналася навальніца. Маці гукала дачку хутчэй збіраць снапы, але малая ці то загулялася, ці то знарок не ішла дапамагаць.
"І тут маці незнарок пракляла сваю дачку. Грымнуў гром, бліснула маланка - і замест дзяўчынкі з’явіўся камень. Так на тым месцы і да гэтага часу стаіць каменная "дзяўчынка", - працягвае блогер.Такі ж камень ёсць і ў вёсцы Баравое. Да яго нясуць цукеркі, хустачкі, прыгожыя стужкі. Мясцовыя жанкі часта звяртаюцца да каменных дзяўчат па дапамогу. Але ёсць адрозненне. Першы камень лічыцца праклятым, а ў Баравым - святым, да яго ходзяць як на споведзь. Усё гэта, лічыць Дзед Янкель, і ёсць той бясконцы сімбіёз хрысціянства і паганства на беларускіх землях.-0-Падрабязнасці містычнай легенды і больш цікавых відэа любімых блогераў глядзіце на партале VIDEOBEL.BY.
