Да добраўпарадкавання актыўна далучыліся структурныя падраздзяленні і арганізацыі, што працуюць на тэрыторыі сельсавета.
Усё робім талакой Прывядзенне ў належны стан памятных месцаў патрабуе агульных намаганняў. Пры навядзенні чысціні на мясцовых могілках аб’ядналі сілы мясцовыя жыхары і працаўнікі ААТ «Семежава», якія аказалі дапамогу ў гэтай важнай справе.
Без старых будынкаў Працягваецца знос пустуючых домаўладанняў. Чарговыя закінутыя аб’ек-ты прыбралі ў в. Чырвоная Дубрава, дзе пасля зносу правялі поўную расчыстку і разраўноўванне тэрыторыі.
Гатоўнасць да зімы На чарговым пасяджэнні ГПАП абмеркавалі надзвычай актуальнае пытанне аб гатоўнасці сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, да ацяпляльнага сезона 2026/2027 гадоў. Акрамя таго, правялі адрасную прафілактычную работу з грамадзянамі, на якіх раней паступалі скаргі.
