На парадак дня вынесены пытанні супрацьпажарнай бяспекі і далейшага добраўпарадкавання населеных пунктаў. Важнай часткай сустрэч сталі канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя артыстамі аддзела нестацыянарнага абслугоўвання РЦК.

З павагай да памятных месцаў Працягваюцца суботнікі па навядзенні чысціні і парадку. Асаблівая ўвага надаецца тэрыторыям каля адміністрацыйных будынкаў і на памятных месцах. У сельсавеце 26 воінскіх пахаванняў, 14 помнікаў загінулым і ахвярам фашызму і адзін мемарыяльны комплекс, якія рэгулярна прыводзяцца ў належны стан сіламі грамадскіх актывістаў і работнікаў арганізацый.

На тры старыя дамы менш У адпаведнасці з праграмай па навядзенні парадку на зямлі ліквідаваны старыя і аварыйныя будынкі. У кастрычніку знесены тры дамы ў вёсках Лоцвіны, Выня і Леткаўшчына. У цяперашні час поўнасцю падрыхтаваны дакументы на знос будынка ў в. Засцеб’е.

З мэтай прафілактыкі У аграгарадку Лясное адбылося выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. На сустрэчу былі запрошаны дзесяць асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. У сустрэчы прыняў удзел першы намеснік начальніка Капыльскага РАУС Дзмітрый Ліпніцкі, які правёў прафілактычную гутарку і адказаў на пытанні прысутных.

Читать у источника →