Нарадзіўся ў 1943 годзе ў в. Баўцічы   Карэліцкага раён а ў сям’і рабочага — будаўніка і настаўніцы. Вучыўся ў сямігодцы ў в. Скорычы Карэліцкага раёна. У 1960 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры васьмігодкі ў в. Беражна.

Сваё жыццё прысвяціў глыбокаму даследаванню, развіццю і папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, а таксама выхаванню новых пакаленняў філолагаў і педагогаў.

Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”.

У 2013 г. яму прысвоена званне “Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”. У тым жа годзе стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Залаты купідон».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Мае шмат іншых узнагарод.

Хочацца пажадаць Уладзіміру Аляксандравічу моцнага здароўя, бясконцага аптымізму і доўгіх гадоў плённай дзейнасці.

Алена Макарчык,

намеснік дырэктара ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

The post Пісьменнік, крытык і педагог Уладзімір Навумовіч з Карэліцкага раёна святкуе дзень нараджэння first appeared on Газета Полымя .

Читать у источника →