Абодва творы яскрава ілюструюць, якім розным па сваім настроі можа быць беларускі лістапад — пара перадзім’я.

Якуб Колас

Восень

Пуста ў лузе. Толькі стогі

Парыжэўшыя стаяць,

Ды шпакі каля дарогі

Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.

Жыта звезена даўно.

Толькі плаваюць на волі

Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;

Вецер свішча так, як звер…

Колькі лужын каля ганку!

А гразі, гразі цяпер!..

Ссохлі травы, ўсё павяла.

Слоць, плюхота, холад, цьма.

Эх, скарэй бы закрывала

Зямлю чорную зіма!

Уладзімір Караткевіч

Лісце

Восень прайшла пералескамі

Па няголеным ржышчыніў,

Чырвонымі арабескамі

Лісце лес ураніў.

Глянь на зямлю залатую,

Пяшчотную, сумную, чыстую,

Нехта па ёй вандруе,

У паветра ўзнімаючы лісце.

Струменьчыкам тонкім лісце.

Медзь на азёрах сплывае,

Сум у небе імглістым…

Як песня, з галін злятае

Лісце, лісце,

Залацістае лісце,

Сто лісцяў,

Дзесяць лісцяў,

Ліст.

Падрыхтавала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Сообщение Кожная пятніца — роднае, сваё появились сначала на glusk.by .

Читать у источника →