OMNI NEWSВся Беларусь. Все новости.
первичныйОБЩЕСТВО

Блогер, прадпрымальнік і шматдзетны бацька Арцём Яшкоў: «Сям’ю трэба будаваць разам»

Арцём Яшкоў з Карэліч — вядомы блогер у раёне, прадпрымальнік і шматдзетны бацька.

Як ён выхоўвае сваіх дзяцей, наш аповед на Дзень бацькі.

—  Арцём Віктаравіч, Дзень бацькі — новае і маладое свята.  У Вашай сям’і яно прыжылося?

— Мы заўсёды адзначаем Тыдзень бацькоўскай любові. Нашы дзеці віншуюць маму з Днём маці, мяне — з Днём бацькі. У першую чаргу,  дзякуючы школе, адкуль прыносяць сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, і гэта радуе.

— На Вашу думку, якая роля належыць бацьку ў выхаванні дзяцей і ўмацаванні сям’і?

— Самая галоўная, першая і адказная. Бацька з’яўляецца галавой сям’і, на ім трымаецца ўсё. Разам з жонкай адказныя за нашых дзяцей і нашу сям’ю.

— Кожнай сям’і патрэбны дах над галавой. Які ў Вас дом?

— Дом — гэта не проста будынак, а штосьці большае. Можна пабудаваць вялікі і прыгожы будынак, але калі ў ім няма любові, гэта проста сцены і дах. Дом там, дзе ёсць любоў, узаемадапамога, адказнасць і дзіцячы смех. Наш такі, і я ведаю, што тут заўсёды чакаюць. Разумею — гэтага не купіш ні за якія грошы. Гэта бясцэнна. Дарэчы, дом пабудаваў за свае грошы. Выкарыстаў і падтрымку дзяржавы на аддзелачныя работы.

— Дамашнія клопаты ў вялікую радасць? Ці дзеліце абавязкі па доме са спадарожніцай жыцця?

— У кожнага з нас свае абавязкі: у мяне — мужчынскія, у жонкі — свае. У вольны час аб’ядноўваемся, і калі трэба, дапамагаем адзін аднаму па доме.  

— Шмат дзяцей у сям’і — Боская благадаць. Гэта аб вялікай, дружнай, працавітай сям’і. Вы можаце назваць сваю такой?

— У нашай сям’і выхоўваюцца трое дзяцей: Ільі — 8 гадоў, Мацвею — 5, Яне — 2,5 гады. Дзеці розныя, са сваімі поглядамі і характарамі. Яны любяць ездзіць на веласіпедах, гуляць у розныя гульні і, як большасць дзяцей, бавіць час у тэлефоне і камп’ютары. Старэйшы Ілья дапамагае па доме.

— Давер, клопат, падтрымка —  кіты, на якіх  трымаюцца сем’і. Чым Вы кіруецеся ў сваёй?

— Наша сям’я трымаецца на веры ў Бога. Гэта сэнс нашага жыцця і кіраўніцтва на нашых жыццёвых шляхах. Вера дапамае жыць сумленна, любіць адзін аднаго і немалаважна — быць добрым прыкладам для сваіх блізкіх. Цаніць тое, што ў цябе ёсць. Наша багацце — гэта не грошы і не высокія пасады. У першую чаргу — наша дыханне, здароўе і людзі, якія атачаюць.

— Савецкі педагог і пісьменнік Васілій Аляксандравіч Сухамлінскі пісаў: «Сям’я — гэта тое пярвічнае асяроддзе, дзе чалавек павінен вучыцца тварыць дабро». Вы па характары добры чалавек?

— Стараюся быць добрым і справядлівым. Іншы раз дабрыня можа пакрываць нешта нядобрае, таму патрэбна і мудрасць. Дабрыня не можа быць без многіх чалавечых якасцей, такіх як справядлівасць, цярпенне, праўда, сумленне і любоў. Разам усё паказвае ўнутраны свет чалавека.

— Як часта імкнецеся размаўляць з сынамі і дачкой? Ці прытрымліваецеся меркавання: бацькоўскае слова — закон?

— З дзецьмі стараюся размаўляць пастаянна, даваць добрыя парады,   быць настойлівым і патрабавальным. Бацькоўскае слова павінна быць справядлівым і разумным, каб на эмоцыях нікому не нашкодзіць.

— Паведайце, калі ласка, пра сваю справу, якой прысвячаеце будні.

— Я індывідуальны прадпрымальнік. Займаюся будаўнічай справай. Лічу яе карыснай і важнай прафесіяй, бо ствараю даброты для людзей.

— У Вас ёсць любімае захапленне, да якога цягнуцца і дзеці?

— Я рыбак, і дзеці цягнуцца да гэтага занятку. Чакаем зіму, гэта найлепшы час, калі можна парыбачыць. Зімовая рыбалка, на мой погляд, лепшая, чым летняя. Вось ужо каля дзесяці гадоў гэтае захапленне ў радасць. Яшчэ люблю будаваць. Калі займаюся гэтым дома, дзеці праўляюць інтарэс, жадаючы дапамагчы.

— Несправядліва будзе не ўспомніць пра Ваша блогерства. Чым выклікана  імкненне займацца гэтай справай?

— Здымаю відэа ўжо даўно. Пачалося ўсё з маёй прафесіі: хацелася паказаць сваю працу і падзяліцца вопытам. Затым, як кажуць, пайсці ў людзі, каб мець зносіны з імі і пагутарыць на розныя тэмы. Цяпер галоўнае — паказаць сваю маленькую радзіму — тое месца, дзе жыву.

— Здаўна існуе меркаванне, што мужчына павінен пабудаваць дом, пасадзіць дрэва, выхаваць сына. Што ўдалося зрабіць?

— Хачу сказаць, што гэта агульнае меркаванне. Лічу, што ў першую чаргу мужчына павінен зразумець сэнс жыцця і чаго хоча дасягнуць,  што для яго ў прыярытэце. Затым знайсці спадарожніцу жыцця і разам пачынаць будаваць дом, садзіць сад, выхоўваць дзяцей. Чаму так: каб сям’я разумела, як усё гэта дастаецца, каб кожны пачынаў гэта цаніць.

— Непазнавальна змяніліся нашы Карэлічы падчас падрыхтоўкі да абласных «Дажынак». Вы тут нарадзіліся, выраслі, жывяце, стварылі сям’ю, выхоўваеце дзяцей. Якія адносіны да роднага пасёлка?

— Вельмі люблю сваю мясцовасць, дзе нарадзіўся і жыву. Тут жыве і мая мама Былінская Людміла Леанідаўна. Яна мяне выхоўвала адна,   бязмежна ёй удзячны за ўсё. Самы найлепшы чалавек на свеце, была і за маму, і за тату. Усё, што маю, гэта дзякуючы яе дапамозе.

— Што можаце сказаць тым, хто не спяшаецца ствараць сям’ю? 

— Сям’я — найвялікшае багацце. Тут знаходзіш шчасце і дорыш яго родным. Беражыце тое, што маеце. Час праходзіць хутка — яго не вярнуць. Любіце і будзьце любімымі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Яраславы МАНКЕВІЧ

і з архіва героя публікацыі

The post Блогер, прадпрымальнік і шматдзетны бацька Арцём Яшкоў: «Сям’ю трэба будаваць разам» first appeared on Газета Полымя .

  • 1 публикация
  • 1 независимый источник
  • Обновлено 21 ОКТЯБРЯ · 08:38

Хронология

  1. 21 ОКТЯБРЯ · 08:38
    Блогер, прадпрымальнік і шматдзетны бацька Арцём Яшкоў: «Сям’ю трэба будаваць разам»
    Газета Полымя (Кареличи) · RSS · ведущий сейчас · ранняя публикация в ленте ОМНИ
    Читать у источника →

Связанные сюжеты

Продолжение потока

Индия успешно испытала квазибаллистическую ракету "Пралай"

Министерство обороны Индии сообщило, что Организация оборонных исследований и разработок (DRDO) успешно испытала собственную квазибаллистическую ракету "Пралай", которая способна маневрировать в полете и изменять траекторию. Об этом информирует ТАСС. Испытание проводилось у побережья индийского восточного штата Одиша в рамках оценки характеристик перед принятием на вооружение. По данным военного ведомства, все поставленные задачи были выполнены. Министр обороны Индии Раджнатх Сингх отметил, что это "успешное испытание стало еще одной важной вехой в укреплении национального оборонного потенциала республики". "Пралай" - квазибаллистическая мобильная ракета класса "земля - земля". Ее усовершенствованный вариант может изменять траекторию полета. Масса неядерной боеголовки ракеты составляет от 350 до 700 кг. "Пралай" предназначена для высокоточных ударов по центрам связи, пунктам ПВО и аэродромам противника обычными средствами поражения. Испытанная ракета способна поражать цели на удалении от 150 до 500 км. Дальность ее полета может быть увеличена. DRDO работала над ее созданием с 2015 года.

"Братские республики": Гасанов пояснил, почему Беларусь искренне хочет решения украинского конфликта

Минск искренне хочет окончания украинского конфликта, ведь для Беларуси и Россия, и Украина - братские республики. "Роль Беларуси трудно переоценить в этом миротворческом процессе вокруг режима прекращения огня в Херсонской области. Достаточно сказать, что именно в Гомеле встречались уполномоченные по правам человека России и Украины - госпожа Лантратова и господин Лубинец, и именно оттуда они вылетали в зону, чтобы эвакуировать мирных жителей. Украинские беженцы, которые хотят вернуться на территорию Украины, используют Гомель как логистический хаб. В целом Беларусь с самого начала конфликта показывала, что она, как никто другой, искренне хочет решения этого конфликта, потому что и Россия, и Украина для Беларуси - это братские республики. Несмотря на определенные нюансы, которые, в частности, были между Киевом и Минском, Лукашенко выступает за союз трех славянских народов. Первые переговоры, как мы помним, между Россией и Украиной проходили на территории Беларуси, в Беловежской пуще. Минск постоянно пытался расширить эти миротворческие функции, постоянно предлагал свою площадку. При любой возможности Минск одним из первых будет способствовать решению этого конфликта в контрасте с теми странами, которые при первой возможности хотят сорвать этот мирный процесс", - отметил доктор политологии Университета Зальцбурга, старший преподаватель РУДН и Финансового университета при Правительстве России Камран Гасанов.

«Ее назвали Мира». Рыжий котенок из Алешек обрел новый дом в Беларуси

Рыжего котенка из Алешек его бывшие хозяева не смогли взять с собой, и в Беларуси для него нашелся теплый дом. Об этом сообщили в эфире телеканала «Первый информационный» , пишет sb.by.

Ночью туман и слабый гололед. Какую погоду обещают синоптики 2 ноября

В столице ночью 1 ноября будет около +5 °С и без дождя. Днем ожидается +7… +9 °С, существенных осадков не предвидится, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на Белгидромет.

Субсидии от государства на организацию своего дела выросли в Беларуси

1 ноября, Минск /Корр. БЕЛТА/. В Беларуси в связи с изменением бюджета прожиточного минимума размеры субсидий от государства на организацию своего дела выросли с 1 ноября. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты.

Блогер, прадпрымальнік і шматдзетны бацька Арцём Яшкоў: «Сям’ю трэба будаваць разам» · OMNI NEWS