OMNI NEWSВся Беларусь. Все новости.
первичныйЭКОНОМИКА

Каб у магазінах заўсёды было беларускае!

Актыўная нарыхтоўка садавіннаагародніннай прадукцыі вядзецца на палях гаспадарак вобласці і раёна.

Асаблівая ўвага – фарміраванню стабілізацыйнага фонду, дзякуючы чаму ў міжсезонне будзе наладжана бесперабойнае забеспячэнне спажывецкага рынку харчовымі таварамі айчыннай вытворчасці.

У стабфонд Магілёўскай вобласці ўжо заклалі больш за 2,6 тыс. тон садавіны і гародніны, а гэта 40% ад плана.

ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» – адно з буйнейшых гаспадарак Магілёўшчыны па фарміраванні стабілізацыйнага фонду. Каб у магазінах заўсёды была беларуская агароднінная прадукцыя, у гэтым сезоне гаспадарцы неабходна закласці ў стабфонд 149 тон сталовых буракоў, 884 тоны капусты, 748 тон цыбулі, 1539 тон бульбы, 111 тон морквы. Астатняе пойдзе на рэалізацыю.

У мінулую пятніцу журналіст раённай газеты пабываў у рассветаўскім сховішчы і паглядзеў, як арганізавана закладка на захоўванне гародніны і яблыкаў.

Інжынер-тэхнолаг па захоўванні і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі таварыства Віталь Саковіч расказаў, што закладка садавіннаагародніннай прадукцыі пачалася ў верасні, а завершыцца прыкладна ў сярэдзіне лістапада, калі вырашчанае на палях будзе канчаткова ўбрана. Фарміраванне стабфонду ідзе па меры ўборкі сельскагаспадарчых культур.

Ужо цалкам убралі цыбулю: у сховішча заклалі 2 тысячы тон. Завяршаецца копка бульбы, ідзе ўборка морквы і капусты.

Ідзём па памяшканнях сховішча. У велізарных халадзільных камерах пахне свежымі яблыкамі і капустай. У гэты дзень як раз ішло сартаванне капусты, частка адразу пакавалася для пастаўкі ў гандлёвыя кропкі, частка складвалася для захоўвання.

Віталь Саковіч расказаў, што кожная культура патрабуе сваіх умоў для захоўвання. Ключавы момант – не даць гародніне страціць свой таварны выгляд і смакавыя якасці. «Захоўванне гародніны –

гэта цэлая навука, – прадоўжыў Віталь Іванавіч. – У кожнай культуры свае патрабаванні. Тэмпература ад +1 да +3 °C у сховішчы – гэта аптымальны рэжым для захоўвання, напрыклад, морквы і буракоў. Пры такіх умовах запавольваецца працэс гніення, захоўваецца сакавітасць і пажыўныя рэчывы прадукцыі. Вільготнасць паветра павінна складаць 80–90%, інакш павышаецца рызыка развіцця цвілі і гнілей, пры нізкай вільготнасці гародніна можа пачаць вянуць. Самых халодных умоў для захоўвання патрабуе капуста».

Памяшканне павінна быць сухім, чыстым, добра праветрывацца. Рассветаўскія сховішчы кожны год праходзяць атэстацыю і санітарную апрацоўку для таго, каб захаваць на годным узроўні якасць прадукцыі да канца міжсезоння.

У структуру гаспадаркі ўваходзяць спецыялізаваныя агароднінасховішчы для садавіннаагародніннай прадукцыі агульнай умяшчальнасцю 11 тысяч тон. Для кожнай культуры свой дом: асобныя памяшканні для яблыкаў, цыбулі і караняплодаў, і адразу тры сховішчы для бульбы.

Віталь Саковіч працуе трэці год, а навогул у «Рассвеце» ён ужо 20 гадоў. Упэўнены, што ў сельскай гаспадарцы на любым участку работы без адказнасці нікуды: «Для нас гарачая пара – не толькі ўборка ўраджаю, але і закладка яго на захоўванне.

У гэты перыяд праца не спыняецца нават у выхадныя». У дзень прыезду журналіста актыўна вялася закладка бульбы на захоўванне: грузавік прывёз ураджай з поля, затым бульба трапляе ў бункер, дзе адбіваецца дробязь і смецце, а потым паступае на лінію і ўжо ў ручным рэжыме работнікі адкідаюць гнілую і няякасную бульбу, камяні, траву, астатняе засыпаецца ў засекі.

«Закладка – адказны працэс: важна добра перабраць гародніну і правільна пакласці, каб у далейшым яна менш псавалася і даўжэй захоўвала таварны выгляд. Калі на гэтым этапе заленавацца і засыпаць як патрапіла, да лютага палова згніе. А нам трэба, каб гародніна даляжала да вясны прыгожай і смачнай», – расказала рабочая гароднінасховішча Святлана Каўрыга.

Віталь Саковіч адзначыў, што ў гэтым сезоне радуе шчодрым ураджаем яблыневы сад. Пасля амаль безураджайнага мінулага года яблыні зноў добра плоданосяць. У сховішчы ўжо закладзена каля 300 тон яблыкаў, яшчэ плануецца каля 200 тон.

«Самае галоўнае для нас – захаваць якасць, каб у дзіцячых садах, школах, бальніцах, на прылаўках магазінаў былі смачныя і карысныя айчынныя гародніна і яблыкі», – падвёў вынік нашай сустрэчы Віталь Саковіч.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

Сообщение Каб у магазінах заўсёды было беларускае! появились сначала на kirovsk.by .

  • 1 публикация
  • 1 независимый источник
  • Обновлено 28 ОКТЯБРЯ · 10:40

Хронология

  1. 28 ОКТЯБРЯ · 10:40
    Каб у магазінах заўсёды было беларускае!
    Газета «Кіравец» (Кировск) · RSS · ведущий сейчас · ранняя публикация в ленте ОМНИ
    Читать у источника →

Связанные сюжеты

Продолжение потока

В Минске работница магазина похитила из кассы приличную сумму — узнали приговор суда

Вынесен приговор 28-летней ранее не судимой жительнице столицы, которую обвиняли в присвоении вверенного имущества, рассказали корреспонденту агентства «Минск-Новости» в прокуратуре Советского района.

В Гомеле миротворцы активно отметили День Октябрьской революции

Гомельское областное отделение Белорусского фонда мира организовало масштабную информационно-образовательную акцию «Разговор о важном. 7 ноября — день, изменивший историю Беларуси».

Каб у магазінах заўсёды было беларускае! · OMNI NEWS