OMNI NEWSВся Беларусь. Все новости.
развиваетсяОБЩЕСТВО

Выбар беларускіх тавараў – гэта ўклад у будычыню

Калі мы спрабуем спасцігнуць глыбокі сэнс фразы «Час выбраў нас», то прыходзім да высновы, што гэта не проста прыгожы лозунг.

Гэта напамін аб асабістай адказнасці, якую кожны беларус нясе перад сваёй краінай у гэты самы момант. Сучасны свет патрабуе ад нас не гучных слоў, а канкрэтных і асэнсаваных учынкаў. Прычым праяўляцца гэты дзяржаўны патрыятычны падыход можа ў самых звыклых штодзённых рэчах. Напрыклад, у нашым выбары, які мы робім каля магазінных паліц. Набыццё айчыннага тавару сёння – гэта не проста эканамічны разлік, гэта сапраўдны патрыятызм у дзеянні.

Падмурак суверэнітэту: чаму краіна не павінна жыць за кошт імпарту

Сёння, у эпоху глабальных геапалітычных і эканамічных штармоў, пытанне нацыянальнай бяспекі выйшла далёка за межы ваеннай сферы. Яе трывалай асновай сталі эканамічная бяспека і тэхналагічны суверэнітэт. Краіна, якая цалкам залежыць ад імпарту тавараў народнага спажывання, становіцца слабай і слабаабароненай перад знешнім ціскам, санкцыямі ці катаклізмамі сусветнай лагістыкі. Калі дзяржава здольная сама сябе пракарміць, апрануць і забяспечыць тэхнікай – яна па-сапраўднаму незалежная.

Беларусь абрала менавіта гэты шлях – шлях стварэння і развіцця ўласных закрытых цыклаў вытворчасці. Мы на практыцы даказалі, што не збіраемся быць проста рынкам збыту для чужых транснацыянальных карпарацый. Незалежнасць у крамах – гэта незалежнасць у палітыцы. Калі заходнія брэнды адзення ці прадуктаў гучна пакідалі рынкі суседніх краін, беларускі спажывец нават не адчуў гэтага дыскамфорту, бо нашы паліцы заўсёды былі запоўнены сваім, больш якасным і даступным прадуктам. Гэта і ёсць эканамічны шчыт дзяржавы.

Брэнды, прызнаныя ў свеце: ад смаку дзяцінства да высокіх тэхналогій

Давайце прызнаем: марка «Зроблена ў Беларусі» ўжо даўно стала сусветным знакам якасці, сінонімам натуральнасці, надзейнасці і сумленнасці вытворцы. Нашы тавары народнага спажывання запатрабаваныя ва ўсім свеце – ад бліжэйшай суседкі Расіі да далёкага партнёра Кітая, і за гэтым поспехам стаіць каласальная праца ўсіх беларусаў.

У харчовай прамысловасці Беларусь трымае найвышэйшую планку дзякуючы строгім ДАСТам і захаванню традыцый. Гонар Гродзенскай вобласці – прадпрыемствы ААТ «Малочны Мiр» , ААТ «Белакт» . Іх прадукцыя славіцца бездакорнай натуральнасцю, адборнымі вяршкамі і сапраўдным смакам. Калі мы купляем айчынныя сыры ці ёгурты, мы выбіраем здароўе для сваёй сям'і.

У лёгкай прамысловасці айчынныя брэнды ўпэўнена дыктуюць моду і канкурыруюць з сусветнымі карпарацыямі. Натуральны лён і якасны трыкатаж ад такіх гігантаў, як «Світанак» ці «Блакіт», ствараюць непаўторны ўтульны стыль. Але нават самае прыгожае адзенне патрабуе трывалай асновы.

Асновай беларускага тэкстылю з'яўляецца гродзенскі флагман ААТ «Гронітэкс», якое ўжо амаль 60 гадоў лідзіруе ў вытворчасці высакаякаснай пражы і швейных нітак. Сёння на «Гронітэксе» працуюць рабатызаваныя комплексы і мадэрнізуюцца цэхі, што дазваляе выпускаць прадукцыю найвышэйшага ўзроўню для розных галін. 

А завяршае стыльны вобраз надзейны і элегантны абутак ад беларускіх брэндаў «Белвест» , «Нёман» , «Шагавіта» , якія сталі эталонам экалагічнаці і трываласці. Не адно пакаленне беларусаў рабіла першыя крокі ў гродзенскіх сандалях.

Краіна зрабіла каласальны рывок у дасягненні тэхналагічнага суверэнітэту. Айчынныя легкавыя аўтамабілі Geely і Belgee сталі па-сапраўднаму народнымі. Гэтыя машыны заваявалі нашы дарогі дзякуючы аптымальнаму камфорту, бяспецы і адаптаванасці да нашых умоў. Гэта яркі доказ таго, што Беларусь здольная ствараць складаны і запатрабаваны інтэлектуальны прадукт.

Як наш чэк у краме вяртаецца дабрабытам у дом

Эканоміка – гэта не сухія лічбы ў справаздачах, гэта жывая сістэма, дзе ўсё ўзаемазвязана. Існуе простая, але жалезная формула: «Купляючы беларускае – мы інвестуем у сябе».

Калі кожны жыхар Прынёмання набывае прадукцыю айчынных заводаў і фабрык, запускаецца сапраўдны кругазварот клопату. Наш выбар у краме забяспечвае гарантаваны збыт для айчынных прадпрыемстваў. Гэта значыць, што заводы працуюць на поўную магутнасць, захоўваюцца працоўныя месцы. Стабільная праца прадпрыемства – гэта гарантыя годнай і своечасовай заработнай платы для мільёнаў беларускіх сямей.

Больш за тое, падаткі ад продажу айчынных тавараў застаюцца ў краіне і накіроўваюцца на развіццё гродзенскага рэгіёну. Менавіта з гэтых сродкаў будуюцца сучасныя школы, мадэрнізуюцца бальніцы, добраўпарадкоўваюцца паркі і рамантуюцца дарогі, па якіх мы ходзім і ездзім кожны дзень.

Атрымліваецца, што адно маленькае рашэнне каля касы магазіна наўпрост уплывае на якасць жыцця ўсяго грамадства.

Выбар беларускага грамадства

Час выбраў нас быць стваральнікамі, захоўваць тое, што было пабудавана папярэднімі пакаленнямі, і памнажаць здабыткі нашай дзяржавы. Быць грамадзянінам – гэта значыць разумець, што сіла краіны складаецца з нашых штодзённых рашэнняў.

Выбіраючы беларускае, мы галасуем за эканамічную незалежнасць, за ўпэўненасць у заўтрашнім дні і за росквіт нашай краіны. 

*Проект создан за счет средств целевого сбора   на производство национального контента

Обращаем внимание, что использование наших материалов, согласно Закону Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах», возможно только при указании автора («Гродзенская праўда») и ссылки на первоисточник (конкретную статью на сайте), если письменно Ваше издание не уведомлено об ограничениях в использовании нашей информации.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале . Подписывайтесь по ссылке!

  • 2 публикаций
  • 1 независимый источник
  • Обновлено 28 ОКТЯБРЯ · 10:51

Хронология

  1. 28 ОКТЯБРЯ · 14:05
    Выбар беларускіх тавараў – гэта ўклад у будычыню
    Газета Полымя (Кареличи) · RSS
    Читать у источника →
  2. 28 ОКТЯБРЯ · 10:51
    Выбар беларускіх тавараў – гэта ўклад у будычыню
    Гродзенская праўда · RSS · ведущий сейчас · ранняя публикация в ленте ОМНИ
    Читать у источника →

Связанные сюжеты

Продолжение потока

Великобритания хочет улучшить соглашение по Brexit, но возвращаться в ЕС не планирует

Правительство Великобритании намерено улучшить условия соглашения с Брюсселем о выходе страны из ЕС. Об этом сообщила главный секретарь казначейства Соединенного Королевства Эмма Рейнолдс, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости».

Минская духовная академия принимает поздравления с 30-летием

Минской духовной академии 30 лет. Важную дату в истории высшей школы собрались отметить студенты, преподаватели, бывшие выпускники, которые сегодня служат по всей Беларуси, а также за рубежом. Накануне представители Московской, Сретенской и Санкт-Петербургской духовных академий приехали, чтобы поздравить минскую духовную альма-матер. Свое приветствие главной духовной школе Беларуси направил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший экзарх всея Беларуси.В адрес академии звучат многочисленные поздравления. Владимир Кириллин, профессор Московской духовной академии (Россия): "Минская духовная академия занимает достойное место. От души поздравляю академию с 30-летием ее существования и хочу пожелать ей, чтобы ее славная история, продолжалась дальше с таким же успехом". Александр Слесарев, проректор Минской духовной академии: "Духовная академия является духовным учебным заведением, которое осуществляет подготовку церковных научных кадров высшей квалификации, педагогов и сотрудников церковных учреждений. Академия венчает весь сложный, долгий, многолетний цикл подготовки священнослужителей и готовит клириков Белорусской православной Церкви. Академия открыта к диалогу с современным обществом и готовит к нему". Всех участников праздничных торжеств объединила научная конференция о церковной науке в начале третьего тысячелетия. Юбилейная программа на этом не завершается. 1 ноября состоится возложение цветов к памятнику митрополиту Филарету и торжественное собрание, где подведут итоги года.

Новым главой аппарата Белого дома станет Стивен Миллер

6 ноября, Минск /Корр. БЕЛТА/. Новым главой аппарата Белого дома станет Стивен Миллер. Об этом сообщает ТАСС со ссылкой на публикацию американского лидера Дональда Трампа в Truth Social."Я рад объявить о том, что Стивен Миллер, занимающий пост заместителя руководителя аппарата сотрудников Белого дома в администрации Трампа и являющийся одним из моих ближайших советников, станет руководителем аппарата Белого дома начиная с 9 ноября 2026 года", - написал американский лидер. Трамп также добавил, что Сьюзан Уайлс, занимающая сейчас эту должность, перейдет на работу в неправительственную структуру, связанную с его политической деятельностью.В середине октября Трамп категорически отверг предположения о намерении сменить руководителя аппарата Белого дома.-0-

Ночью туман и слабый гололед. Какую погоду обещают синоптики 2 ноября

В столице ночью 1 ноября будет около +5 °С и без дождя. Днем ожидается +7… +9 °С, существенных осадков не предвидится, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на Белгидромет.

Выбар беларускіх тавараў – гэта ўклад у будычыню · OMNI NEWS